RUS/ ENG

Завяршылася першае ў Беларусі спаборніцтва бартэндэраў на званне пасла брэнда

19 снежня ў Pime Hall прайшоў фінал спаборніцтва бартэндэраў «Бульбашъ. Амбасадар брэнда», у якім прынялі ўдзел прафесіяналы з усёй краіны! 

Для выхаду ў фінал і прэзентацыі аўтарскага кактэйлю, канкурсанты мусілі напісаць тэст на веданне прадукту і міксалогіі, а таксама выканаць творчае заданне, у межах якога прыдумаць унікальную і сучасную традыцыю выкарыстання гарэлкі. Усе варыянты можна знайсці па хэштэгу #бульбашъ_амбасадар, #ритуалбульбашъ у сацыяльных сетках Facebook і Instagram.

Фінальны аўтарскі кактэйль канкурсантаў ацэньвала экспертнае журы. Запрошаным міжнародным суддзёй у спаборніцтве выступіў адзін з найлепшых бармэнаў Расіі — Яўген Шашын. Ён жа правёў для прафесійнай супольнасці бармэнаў і семінар «Місія «Амбасадар», у якой закрануў маркетынгавыя, прэзентацыйныя і псіхалагічныя аспекты працы амбасадара брэнда.

Прызавыя месцы размеркаваліся сярод наступных прадстаўнікоў барнай культуры Беларусі:

Амбасадар брэнда і 1 месца — Антон Мартапляс («BarDuck», Мінск)

2 месца — Аляксей Вінакураў («El Pushka», Мінск)

3 месца — Антон Будкевіч («El Pushka», Мінск)

Спецыяльны прыз ад ТАА«Завод Бульбашъ» — Ксенія Яшчук («Скотный двор», Мінск)

Прыз сімпатый ад СМІ і лідараў меракаванняў — Антон Будкевіч («El Pushka», Мінск)

Спецыяльны прыз за відэаролік новай традыцыі — Алег Пекар («Stirlitz spy bar», Мінск), Расціслаў Гарэцкі («O.D.I.», Мінск)

Прыз сімпатый ад чытачоў kyky.org— Ягор Пераход («El Pushka», Мінск).

«Для мяне амбасадарства азначае новую старонку ў маім жыцці, — адзначае Антон Мартапляс, — трэба будзе вельмі шмат працаваць, у тым ліку над сабой. Я нават не сумняваюся, што сустрэнуся з зусім невядомымі мне да гэтага цяжкасцямі і вялікай колькасцю інфармацыі. Але я ўпэўнены, што гэты аб'ём ведаў можна трансфармаваць і данесці простай мовай спажыўцу на сяброўскай і зразумелай мове. Барная культура Беларусі — адна з самых прагрэсіўных у СНД. Вельмі хутка мы пакажам свой узровень і тое, на што мы здольныя».

Мерапрыемства прымеркаванае да выхаду новага прадукту Clubber by Bulbash®, які, дзякуючы сваім смакавым асаблівасцям, з'яўляецца ідэальным інгрэдыентам для кактэйляў.

Ужо з пачатку 2018 года амбасадар пачне працу з заводам як унутры краіны, так і за яе межамі.

Bulbash

Лицензия № 03220/39 на право осуществления деятельности, связанной с производством алкогольной, непищевой спиртосодержащей продукции, непищевого этилового спирта и табачных изделий, cрок действия – бессрочная.

Контакты