RUS/ ENG
Добро пожаловать на сайт самого беларуского бренда
Логотип
Вам уже есть 18 лет?
RUS/ ENG

Карпаратыўны каляндар Бульбашъ® на 2016 год

Беларускія дываны «маляванкі» — унікальная мастацкая з’ява, народная, яркая, самабытная. Гэта сапраўдныя творы мастацтва, прызнаныя і ацэненыя ва ўсім свеце. Стваралі маляванкі як вясковыя мастакі-самавукі, такія, як Алена Кіш, якая ўвайшла ў сусветныя энцыклапедыі наіўнага мастацтва, так і вядомыя мастакі Беларусі — напрыклад, Язэп Драздовіч. Традыцыя такіх незвычайных і прыгожых маляўнічых дываноў была распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі краіны, але ўсюды мела свае рэгіянальныя асаблівасці.

Iдэя нагадць пра такі незвычайны від народнай творчасці, паказаць, што не вышыванкай адзінай жыве культура Беларусі, і зрабіць маляўнічы каляндар, які сам стаў бы ўнікальным творам, што спалучае ў сабе традыцыі і сучаснасць, падалася выдатнай.

У стварэнні малюнкаў у стылі маляваных дываноў прымала ўдзел Святлана Скавырка — мастачка, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці з Глыбокага, аднаго з нешматлікіх месцаў у краіне, дзе займаюцца адраджэннем старажытнага рамяства маляванкі. Разам з дызайнерамі агенцтва спецыяльна для праекту Святлана распрацавала 12 унікальных эскізаў дываноў-маляванак, кожны з якіх сюжэтна і атмасферна раскрывае сезоны і месяцы каляндара, а таксама смакавыя асаблівасці і перавагі шэрагу прадуктаў кампаніі Бульбашъ.
Карпаратыўны каляндар Бульбашъ выгляд 1
Карпаратыўны каляндар Бульбашъ выгляд 2
Карпаратыўны каляндар Бульбашъ выгляд 3
Bulbash

Лицензия № 03220/39 на право осуществления деятельности, связанной с производством алкогольной, непищевой спиртосодержащей продукции, непищевого этилового спирта и табачных изделий, действительно до 18.08.2018.

Контакты