Беларусам прапануюць пакаштаваць нацыянальныя кактэйлі-Цмокі
Зараз вам будзе, чым здзівіць замежных турыстаў: у мінскіх барах гэтай вясной з’явяцца першыя кактэйлі, створаныя па вобразах персанажаў нацыянальнага фальклору — Цмокаў. 4 сакавіка ў бары Maraschino трое вядомых мінскіх бармэнаў прадставілі на конкурснай дэгустацыі дзевяць кактэйляў, з якіх трое сталі пераможцамі. Конкурс праходзіў у межах праекта «Цмокі на новы лад».
Аўтарамі рэцэптаў эксперыментальных нацыянальных кактэйляў сталі Міхаіл Канаваленка, бар «Maraschino», Васіль Сапункоў, Smoke & Mirrors, і Яўген Рогаў, ID бар. Усе яны заснавальнікі і выкладчыкі школы бартэндэраў Splash & Dash.
Натхніўшыся вобразамі цмокаў, Міхал Канаваленка стварыў кактэйлі «Скарбны Цмок», «Калючы Цмок», «Туманны Цмок», Яўген Рогаў — «Змрочны Цмок», «Паветраны Цмок», «Чатырохгаловы Цмок», а Васіль Сапункоў — «Дрыгвяны Цмок», «Снежны Цмок» і «Цмок Шыпахвост».
У выніку дэгустацыі, у якой прынялі ўдзел каля 30 прадстаўникоў журы, — рэстаратары, кулінарныя эксперты, журналісты — былі абраны кактэйлі-пераможцы. Імі сталі «Паветраны», «Шыпахвост», «Скарбны». Ужо гэтай вясной кактейлі-Цмокі можна будзе пакаштаваць у некаторых барах Мінска.

У іх рэцэптуры ў якасці асновы былі выкарыстаны горкія настойкі на мёдзе з перцам, на ліпавых кветках з мёдам, бярозавых пупышках, журавінах і зубровай траве. Суправаджальнымі інгрэдыентамі сталі самыя розныя складнікі, здольныя адлюстраваць характар Цмока. Гэта, напрыклад, табаска, агурок, яечны бялок («Шыпахвост»), абрыкосавы джэм і маркоўны сок («Скарбны»), мята і бярозавы сок ( «Паветраны цмок»).
На думку вядучай кулінарнага шоу на Беларусь-1 Марыны Кандрацьевай, прадстаўніка журы, бармэны прапанавалі аўтэнтычны падыход да інгрэдыентаў: яны выкарыстоўвалі мясцовыя прадукты, дзякуючы чаму кактэйлі сапраўды могуць называцца нацыянальнымі. Замест віскі або рому — традыцыйная настойка, замест колы шэйкеры змешвалі квас, замест лайма дадаецца слайд агурка, замест ананасавага — маркоўны сок, замест содавай — газаваны бярозавы сок, замест какосавага сіропу — вішнёвае варэнне.
Падчас прэзентацыі напояў віцебскі гісторык, Мікалай Півавар, вядомы вывучэннем містычных персанажаў беларускага фальклору, растлумачыў, чаму менавіта Цмокі былі абраныя вобразамі для натхнення бармэнаў. Гэта адзін з самых моцных і знакавых вобразаў у нашай народнай культуры. Супярэчлівы і разнастайна інтэрпрэтаваны, ён здольны падштурхнуць да самых адважных імправізацый. Гэты вобраз, па меркаванню гісторыка, можа спрыяць праяўленню такіх рыс характару беларусаў, як сіла і адвага, якія часта саступаюць месца больш звыклай для нас «памяркоўнасцi».
Мікалай Півавар назваў некалькі месцаў на Віцебшчыне, звязаных з паданнямі аб цмоках: гэтае возера Ліпкі, Віцебскі раён, гара Змяёўка каля вёскі Вымна, велізарны Змеяў камень каля вёскі Гогалеўка пад Чашнікамі і іншыя.
Ініцыятарам праекта «Цмокі на новыя лад» выступіў ААТ «Завод Бульбашъ».Дадатак
Рэцэпты кактэйляў-пераможцаў, якія таксама можна прыгатаваць у хатніх умовах
Паветраны Цмок

Настойка «Бульбашъ®. На бярозавых пупышках» — 50 мл
Мята — 7 лісцікаў
Сок лімона — 25 мл
Цукровы сіроп — 20 мл
Бярозавы сок — 120 мл
Сіроп «Кюрасао блю» — 5 мл
Гарнір:
Мята i салодкая вата
Рэцэптура:
1. У шэйкер кладзем мяту, наліваем настойку, лімонны сок і цукровы сіроп.
2. Узбіваем 10 секунд і працаджваем у астуджаны высокі келіх з лёдам.
3. Зверху дадаем бярозавы сок і сіроп «Кюрасао блю».
4. Упрыгожваем суквеццем мяты і цукровай ватай.
Цмок Шыпахвост

Настойка «Бульбашъ®. Мядовая з перцам» — 40 мл
Агурок — 3 кавалка
Салера — ¼ сцябла
Табаска зялёны — 2 кроплі
Цукровы сіроп — 20 мл
Сок лімону — 25 мл
Яечны бялок — 1 шт.
Гарнір:
Хвост салеры з гваздзікай
Рэцэптура:
1. Размінаем у шэйкеры салеру і агурок.
2. Уліваем у шэйкер усе астатнія інгрэдыенты і дадаем лёд.
3. Узбіваем 10 секунд і працаджваем у астуджаны высокі келіх з лёдам.
4. Упрыгожваем і падаем!
Агурок — 3 кавалка
Салера — ¼ сцябла
Табаска зялёны — 2 кроплі
Цукровы сіроп — 20 мл
Сок лімону — 25 мл
Яечны бялок — 1 шт.
Гарнір:
Хвост салеры з гваздзікай
Рэцэптура:
1. Размінаем у шэйкеры салеру і агурок.
2. Уліваем у шэйкер усе астатнія інгрэдыенты і дадаем лёд.
3. Узбіваем 10 секунд і працаджваем у астуджаны высокі келіх з лёдам.
4. Упрыгожваем і падаем!
Скарбны Цмок

Настойка «Бульбашъ®. Зубровая» — 50 мл
Сок лімону — 15 мл
Цукровы сіроп — 10 мл
Абрыкосавы джэм — 2 лыжкі
Маркоўны сок — 50 мл
Гарнір:
Цэдра апельсіна і залатыя кандытарскія шарыкі
Рэцэптура:
1. У астуджаны нізкі келiх кладзем абрыкосавы джэм і астатнія інгрэдыенты.
2. Дадаем дробку лёду і моцна размешваем лыжкай.
3. Дасыпаем лёд і ўпрыгожваем.