Все новости
У цёмныя зімовыя вечары зоркі на небе гараць ярчэй, чым заўсёды. У гэтым люстэрку кожны з нас можа ўбачыць, як яны зіхацяць і пераліваюцца. Калі такая зорка яшчэ і падміргне, то вам абавязкова добра пашанцуе. Менавіта ў такі час праўдзяцца сапраўдныя цуды.
Сцюдзёнымі зімовымі вечарамі кожны з нас спяшаецца дадому, каб атрымаць кропельку цяпла ад хатняга агменю. Мы збіраемся ўсёй сям’ёй, каб адзначыць самае галоўнае і ўрачыстае свята — Каляды.
Традыцыя святкаваць Каляды прайшла праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён. Мы збіраемся за святочным сталом, калядуем па суседзях, цешымся цудамі каляднага кірмашу. На плошчах пад шатамі навагодніх елак выбудоўваюцца маленькія павільёны з сувенірамі, падарункамі, цацкамі і частункамі. У паветры ўжо лунаюць водары грогу, глінтвейну, шакаладу, карамелі і імбірных пернікаў.
Там, дзе ажывае казка, немагчыма не прасякнуць атмасферай чараўніцтва. Прыходзіць час гатавать Калядны грог. Ніводны кірмаш не абыходзіцца без гарачага напою, які яднае кампанію і цешыць стомленых сяброў. Гэты награвальны слабаалкагольны кактэйль, зроблены на грунце чаю і Каляднай настойкі, з даданнем спецый і цытрусаў, грэе цяплом і прыносіць задавальненне сваім чароўным густам і пахам.
Увесь сакрэт цудоўнасці Каляднага грогу захоўваецца ў выкарыстанні настойкі Бульбашъ® Калядная, якая мае калядны густ і пах. Настойка сабрала ў сабе вельмі багаты і насычаны састаў інгрэдыентаў. У склад уваходзяць спіртаваныя настоі мяты перачнай, імбіру, лімона, апельсіна, чабару, сліва, карыца, каштан, ваніль, пернік, мёд натуральны, кляновы сіроп і асаблівы настой «Калядны», створаны па адмысловым рэцэпце з гваздзікі, карыцы, мушкатовага арэху і кардамона. Бульбашъ® Калядная мае крэпасць 40% і можа ўжывацца не толькі ў складзе грога, а таксама як самастойны напой у чыстым выглядзе.
Такія калядныя водары насычаюць нас прыемнымі эмоцыямі, дапамагаюць забыцца пра мітусню і стрэс, ствараюць сапраўдную атмасферу свята, прыемных калядных вечароў, праведзеных з нашымі роднымі і блізкімі. Стварыць такі напой самастойна і пачаставаць сяброў вельмі проста.
Калядны грог мае інгрэдыенты:
Бульбашъ® Калядная 40 мл
Цукровы сіроп 20 мл
Сок лайма 15 мл
Чорны чай
Лімон
Спецыі
1-2 палачкі карыцы.
Спосаб гатавання будзе наступны:
Пакладзіце ў куфаль 2 долькі лімона, гваздзіку, кардамон, бадзян на свой густ. Дадайце Бульбашъ® Калядная, цукровы сіроп і сок лімона. Даліце гарачы чорны чай даверху і акуратна вымешайце напой барнай лыжкай. Упрыгожце кактэйль 2 палачкамі карыцы.
Больш падрабязна пра настойку можна даведацца тут.
Ужо зусім хутка мы зможам адчуць дух каляд і адзначыць ўрачыстае свята. Самае незвычайнае, добрае і цёплае свята нашай найбагатай спадчыны, што дайшло да нас з хвалебнай сівой мінуўшчыны, калі ўсе мы, як дзеці, чакаем цудаў і расказваем чароўныя калядныя гісторыі.
Фатаздымкі маюць ілюстрацыйны характар, узяты з рэсурсу freepik.com